Я здесь живу, и край мне этот дорог

АЛЕНА АЛЕШЫНА

ГОМЕЛЮ

Гомель – ты мая буслянка:
І ўтульны, і прыгожы.
Нібы бусел калыханку
Кран спявае па-над Сожам.
Новы дом, нібы калыску,
То будуе, то майструе,
То маўчыць над абеліскам,
Як жывы над ім сумуе.
Прачынаюся ўранку
І бягу насустрач сонцу.
Гомель – ты мая буслянка,
Я люблю цябе бесконца.
Звесіў ранак па-над ганкам
Залаты пярсценак сонца.
Заручоныя з буслянкай,
З небам, з кожным промнем сонца,
Гамяльчане, з добрым ранкам!
Гамяльчане, з ясным сонцам!

Все видео по проекту «Стихи о Гомеле»